Поиск по библиографии: (<.>A=Кавалёў, Мікалай Андрэевіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1937)$<.>)
Общее количество найденных документов : 1
>
1.
Кавалёў, Мікалай Андрэевіч (акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; нар. 1937).
Месца нараджэння: в. Стары Дзедзін Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1994-2002). Доктар ветэрынарных навук (1977), прафесар (1979). Ганаровы прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (2003).
Характарыстыка дзейнасці: Навуковыя даследаванні прысвечаны эпізааталогіі патагенезу, распрацоўцы і ўдасканаленню сродкаў і спосабаў дыягностыкі, лячэнню і прафілактыцы інфекцыйных, галоўным чынам вірусных захворванняў жывёл. Вывучыў шэраг пытанняў эпізааталогіі патагенезу і распрацаваў прыжыццёвыя і пасмяротныя метады дыягностыкі, а таксама монавакціны супраць шаленства, парагрыпу-3 (ПГ-3), інфекцыйнага рынатрахеіту (ІТР) буйной рагатай жывёлы, ротавіруснай хваробы свіней, чумы пажадлівых, парвавіруснага энтэрыту свіней, пастэрэлёзу коней, бівалентыя вакцыны супраць ПГ-3 і ІРТ; ІРТ і віруснай дыярэі буйной рагатай жывёлы; трансмісіўнага гастраэнтэрыту і ротавіруснай хваробы свіней; чумы і шаленства пажадлівых; полівалентныя вакцыны супраць пастэрэлёзу, колібактэрыёзу, адэнавіруснай і ротавіруснай хваробы цялят і парасят; пастэрэлёзу, хламідыёзу і адэнавіруснай хваробы буйной рагатай жывёлы, сыроватачныя прэпараты супраць названых захворванняў. Распрацаваў больш за 35 біяпрэпаратаў і метадаў дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных захворванняў жывёл. Аўтар каля 500 навуковых прац, у тым ліку 13 манаграфій і кніг, 26 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў. Інфармацыя на 2020.
Крыніцы інфармацыі: Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928–2015. — 2-е изд. — Минск, 2016.
Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1998. — Т. 7. — С. 395.